РУ БЕ EN DE FR

Не шанавалі роднай мовы — 

Чужая месца заняла. 

Ды адрадзіць душу і словы 

Нам шанц гісторыя дала. 

Усіх адчайна заклікаем 

На мове роднай размаўляць. 

Любіце мову! — заклінаем. 

Яе нам вечна шанаваць.

                   В. Жуковіч

 

Паважаныя бацькі!

 

Прапануем Вам беларускія сайты

на якіх вы можаце знайсці матэрыял

па навучанню  дзяцей беларускай мове.

    Увесці рускамоўных дзяцей у атмасферу жывога беларускага слова, далучыць іх да багацця роднай мовы, адчуць яе прыгажосць, мелодыку, своеасаблівасць нам дазваляюць фальклорныя і лепшыя класічныя творы для маленькіх дзяцей: калыханкі, забаўлянкі, песенькі, казкі, вершы і інш

Народныя казкі для дзетак

"Вясёлка" - часопiс для дзяцей i iх бацькоў

"Буся" - чытанка-маляванка для дашкольнікаў

 

СЛОЎНІК ВЕТЛІВЫХ СЛОЎ

Здравствуйте – добры дзень

Доброе утро – добрай раніцы

Добрый вечер – добры вечар

Доброй ночи - дабранач

Спокойной ночи – дабранач

До свидания – да спаткання

Пожалуйста – калі ласка

Простите, пожалуйста – прабачце, калі ласка

Извините – выбачайце

Спасибо – дзякуй

Благодарю - дзякуй

Прошу Вас – прашу Вас

Будьте добры – будзьце добрыя

Будьте так любезны – будзьце так ветлівы

Вы не могли бы – Вы не маглі бы

Если Вам не трудно – калі Вам не цяжка

Всё хорошо, спасибо – усё добра, дзякуй

Рады Вас видеть – рады Вас бачыць

Простите за беспокойство – прабачце за турботу

 

 Беларуская мова – дзяржаўная мова нашай краіны – адыгрывае выключна важную ролю ў жыцці беларускага грамадства. Унармаванасць дзяржаўнай мовы, захаванне адзінства арфаграфічных нормаў пісьмовай мовы ў значнай ступені забяспечваюць стабільнасць у сферы моўнай камунікацыі.

    Закон Рэспублікі Беларусь "Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі" №420-3 23 ліпеня 2008 г.

Пішам па-беларуску правільна! (Інфармацыя аб правілах адпавядае тэксту закона №420-3 "Аб Правiлах беларускай арфаграфii i пунктуацыi" ад 23 ліпеня 2008 г.)

Меню раздела